нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Google аблічбуе мільён італьянскіх кніг

11  сакавіка  2010
Google аблічбуе мільён італьянскіх кніг Урад Італіі і кампанія Google 10 сакавіка падпісалі дамову пра аблічбоўку амаль мільёна кніг з дзвюх бібліятэк Рыма і Фларэнцыі. Пра гэта паведамляе AFP.



Па словах прадстаўніка Міністэрства культурнай спадчыны Італіі Марыё Рэска (Mario Resca), дамова з Google дазволіць захаваць кнігі ад шкоды і страты. У лік аблічбаваных фаліянтаў нароўні з іншымі ўвойдуць антыкварныя выданні Дантэ, Макіявелі і Галілея. Сканаванню будуць падлягаць усе кнігі, выдадзеныя да 1868 года, паколькі на іх не распаўсюджваюцца італьянскія законы пра аўтарскае права.

Па словах прадстаўніка ўрада, інвестыцыі інтэрнэт-гіганта ў праект складуць каля 100 мільёнаў еўра. Кампанія возьме на сябе ўсе выдаткі на стварэнне спецыялізаванага цэнтра, які зоймецца пераводам кніг у лічбавы фармат.

Google ужо склаў дамовы пра аблічбоўку кніг з шэрагам універсітэтаў, у тым ліку з Оксфардам і Калумбійскім ўніверсітэтам, а таксама з шэрагам бібліятэк у Нямеччыне, ЗША і Францыі. У той жа час падпісаная 10 сакавіка дамова стала першай дамовай з урадам краіны, а не з асобнымі арганізацыямі.

У Францыі аналагічная ініцыятыва кампаніі сутыкнулася з некаторымі праблемамі. У 2009 годзе супраць Google з абвінавачваннямі ў парушэнні аўтарскіх правоў выступілі супольнасць SGDL, асацыяцыя выдаўцоў SNE і выдавецкі дом Seuil, што належыць групе De la Martiniere. Суд прызнаў, што Інтэрнэт-кампанія парушае аўтарскія правы выдавецтваў, аднак Google абскардзіў яго рашэнне.
паводле lenta.ru
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар