нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Святочная вечарына “Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”

11  сакавіка  2010
Святочная вечарына “Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору” МГА “Белкнігазбор” і МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” запрашаюць 17 сакавіка на святочную вечарыну “Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”.

Імпрэза прысвечана выхаду юбілейнага 50-га тома кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”.

Ініцыятыва стварэння кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор” належыць пісьменніку Кастусю Цвірку. Менавіта ён загарэўся ідэяй выдаць у 200 тамах усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён.

Па словах дырэктара выдавецтва “Кнігазбор” Генадзя Вінярскага, у той час нікому не верылася, што гэтую ідэю ўдасца ажыццявіць. Аднак у 1995 годзе вядомыя дзеячы навукі і літаратуры ўтварылі Міжнародны фонд “Беларускі кнігазбор”. У 1996 годзе выйшаў першы том праекта — “Выбраныя творы” Яна Чачота.

Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што “Беларускі кнігазбор” даказаў сваю жыццяздольнасць. Чвэрць з запланаваных да выдання кніг ужо ўбачылі свет.

Святочная імпрэза з гэтай нагоды адбудзецца 17 сакавіка ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова,3). Пачатак мерапрыемства а 18 гадзіне.

Падчас мерапрыемства выступяць: старшыня МГА “Белкнігазбор” Кастусь Цвірка, дырэктар ПУП “Кнігазбор” Генадзь Вінярскі, намеснік старшыні Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Валеры Герасімаў.

Словы пра важнасць “Беларускага кнігазбору” і літаратурную спадчыну Беларусі скажуць акадэмік Радзім Гарэцкі, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў, паэты Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў.

На вечарыне прагучаць музычныя творы ў выкананні Лявона Вольскага, трыо “Вытокі”, Таццяны Беланогай.

Рэй вядзе паэт Міхась Скобла.

Пачатак а 18 гадзіне.

Уваход вольны.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар