У рамках конкурсу, які штогод ладзіць украінскі часопіс “Кореспондент”, вызначыліся найлепшыя ўкраінскія кнігі 2009 году.У намінацыі “Дакументалістыка” імі сталі: Віктар Саўчанка «Україна масонська» (1-е месца), Сяргій Мырный «Жива сила» (2-е месца), Сяргій Рудэнка «Уряд Юлії Тимошенко» (3-е месца).
У намінацыі "Белетрыстыка" перамаглі: Ларыса Дзенісенка «Сарабанда банди Сари» (1-е месца), Галіна Удавічэнка «Пів’яблука» (2-е месца), Ірэна Карпа «Добло і зло» (3-е месца).
Усеўкраінскі конкурс літаратурных твораў, выдадзеных ва Украіне і напісаных украінскімі аўтарамі, распачаўся 21 студзеня 2009 году і завяршыўся галасаваннем экспертаў 11 чэрвеня 2009 году. У цяперашнім конкурсе бралі ўдзел кнігі, якія пабачылі свет у 2008 годзе.