нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Знайшлі раннія п’есы Пэлема Вудхаўса

27  ліпеня  2009
Знайшлі раннія п’есы Пэлема Вудхаўса Знаходка чатырох сатырычных “п’есак” Пэлема Вудхаўса, аўтара знакамітага цыклу пра вытанчанага служку Джыўса і яго няздару-гаспадара Бэрці Вустэра, даказваюць, што ў пачатку сваёй літаратурнай кар’еры пісьменнік дужа цікавіўся палітычнымі справамі. Больш познія творы Вудхаўса, якія і прынеслі аўтару сусветную славу, выяўляюць яго асобай, абыякавай да палітыкі.



Першае чытанне знойдзеных твораў выбітнага гумарыста адбылося 25 ліпеня 2009 году ў лонданскай кнігарні Calders з удзелам шматлікіх аматараў творчасці Вудхаўса з усёй Еўропы, а таксама гісторыка літаратуры Пола Спайрынга, які і адкрыў наноў творы пісьменніка для шырокай публікі.

Паведамляецца, што чатыры невялікія п’есы, якія датуюцца 1904–1907 гг., былі напісаныя Вудхаўсам у суаўтарстве з яго сябрам Бэртранам Флэтчэрам Робінсанам (“Боблсам”) і друкаваліся ў газетах Daily Express і штотыднёвіку Vanity Fair. Пазней творы былі папросту забытыя.

У маленькіх п’есах аўтар, якому ў той час было крыху больш за 20, парадыюе палітычныя дэбаты пачатку стагоддзя: рэформу тарыфаў на замежныя тавары і рэформу падаткаабкладання. Дыскусія пра падаткі прывяла ў 1906 годзе да паразы кансерватараў і пераканаўчай перамогі лібералаў на выбарах. Сам Вудхаўс, сын каланіяльнага чыноўніка, быў прыхільнікам пратэкцыянісцкай тарыфнай рэформы і, адпаведна, партыі знакамітага палітыка мяжы стагоддзяў Джозэфа Чэмберлена.
паводле lenta.ru і guardian.co.uk
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар