Грамадскі рэдактар тыдня на “Радыё Свабода” Сяржук Вітушка прапанаваў перакласці “Казку” Аляксандра Рыбака, каб хлопец, прыехаўшы на Радзіму, змог заспяваць яе па-беларуску. Ініцыятыву падхапілі на прасторах беларускага сеціва. Ужо існуе больш за 10 варыянтаў, сярод якіх пераклады Максіма Шчура, Сержука Сокалава-Воюша, Кастуся Знарачана і інш.