нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Новы раман Умбэрта Эка

06  ліпеня  2010
Новы раман Умбэрта Эка Знаны італьянскі пісьменнік Умбэрта Эка скончыў новы раман. Рукапіс з назвай "Пражскія могілкі" (Il Cimitero di Praga) перададзены выдавецтву Bompiani; мяркуецца, што кніга будзе апублікаваная ў кастрычніку 2010 году.

Дзеянне раману адбываецца ў Еўропе дзевятнаццатага стагоддзя, на 500 старонках чытач сустрэнецца са шпіёнамі, хлуслівымі цынікамі, змовамі, каралямі і рэвалюцыянерамі.

"Раман апавядае пра самыя таемныя і неверагодныя палітычныя перыпетыі таго часу, якія праліваюць святло на неспакойны час, у якім мы жывем цяпер", – піша El Pais.

Чаканая кніга будзе шостым раманам Умбэрта Эка, апошні – "Таемнае полымя царыцы Лааны" – пабачыў свет шэсць гадоў таму. Да гэтага публікаваліся "Імя ружы" (1980), "Ківач Фуко" (1998), "Востраў напярэдадні" (1994) і "Баўдаліна" (2000).
паводле El Pais
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
каментары
прайдзісвет напісаў(ла) 23:09:59, 06.07.2010
Вялікі дзякуй, выправілі.
Ан.Фран. напісаў(ла) 19:53:47, 06.07.2010
Толькі "Il Cimitero di Praga", трэба разумець. Проста навіна па дарозе прайшла праз гішпанцаў.
пакінуць каментар