нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

Віла Жана Както зрабілася музеем

27  жніўня  2010
Віла Жана Както зрабілася музеем Размешчаную за 40 кіламетраў на поўдзень ад Парыжу вілу пісьменніка, мастака, рэжысёра і актора Жана Както ператварылі ў музей.

Както купіў дом у вёсцы Міі-ля-Фарэ (непадалёк ад Фантэнбло) у 1947 годзе. Там ён правёў апошнія гады жыцця. Както памёр у 1963 годзе і быў пахаваны ў капліцы непадалёк ад вілы, якую ў 1957 годзе сам распісаў фрэскамі як уласны саркафаг.

З усіх памяшканняў вілы толькі тры пакоі засталіся некранутымі і даступныя наведвальнікам музея ў сваім першапачаткова выглядзе. Гэта размешчаная на першым паверсе прыёмны пакой, а таксама кабінет і спальня на другім паверсе.

Ператварэннем вілы ў музей кіравалі Франсуа Мажандзі, Дамінік Пайн і Наталі Крыньер. Яны ж былі арганізатарам прысвечанай Както выставы, якая прайшла ў Парыжы ў Цэнтры Пампіду ў 2003 годзе.
паводле lenta.ru
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар