нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ПАДЗЕЯ

У Хойніках прайшоў Дзень беларускага пісьменства

06  верасня  2010
У Хойніках прайшоў Дзень беларускага пісьменства У Беларусі ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У 2010 годзе свята стала 17 па ліку. На гэты раз гасцей прымалі ў Гомельскай вобласці ў горадзе Хойнікі, вядомым з 1512 года як вёска так званага Брагінскага графства ў Вялікім княстве Літоўскім.

Галоўнымі месцамі правядзення свята сталі цэнтральная гарадская плошча і гарадскі парк. На сцэне Летняга амфітэатра ў гарадскім парку ўручылі ўзнагароды пераможцам нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2010" і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і дзіцячай літаратуры.

На цырымоніі закрыцця свята выступіў заслужаны беларускі ансамбль "Сябры". Акрамя таго, найлепшыя беларускія артысты выканалі оперу "Курган" па аднайменнай паэме Янкі Купалы, якой у 2010 годзе спаўняецца 100 гадоў.

Першы Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў Полацку ў 1994 годзе. Сталіцамі свята станавіліся таксама Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь. Эстафету фестывалю - сімвалічны вымпел - Хойнікі перадалі гораду Ганцавічы Берасцейскай вобласці.
паводле telegraf.by
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар