нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПАДЗЕЯ

Конкурс рэкламы чытання

31  студзеня  2012
Конкурс рэкламы чытання Альфа Радыё абвясціла конкурс пад назвай “Прасоўвай кнігу!” (“Двигай книгу!”) на сцэнар аўдыёрэкламы, прысвечанай чытанню. Найлепшыя ідэі лягуць у аснову ролікаў, якія будуць рэгулярна гучаць у эфіры.

На конкурс прымаюцца тэксты пра чытанне агулам, пра кнігу, яе ролю ў жыцці чалавека, а таксама пра канкрэтныя творы сусветнай літаратуры. Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка 2012. Пераможцы атрымаюць падарункі ад партнёраў конкурсу.

Удзельнікам конкурсу можа стаць любы аўтар, калі яго працы адпавядаюць правілам. Колькасць тэкстаў ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная, памер тэксту — да 50 словаў. Мова — руская альбо беларуская.

Згодна з правіламі конкурсу, змест тэкстаў мусіць быць арыгінальным, яркім, нестандартным, вітаецца гумар. Чакаецца, што рэкламны ролік будзе абуджаць цікавасць да чытання, кнігі, канкрэтнага літаратурнага твора.

Сцэнары для аўдыёролікаў могуць быць выкананыя ў любой форме: з удзелам адной або некалькіх дзейных асобаў, з пазначэннем (альбо без) рэкамендаванай музыкі ці стылю агучвання і г.д.

Журы вызначыць трох пераможцаў. Арганізатары пакідаюць за сабой права дадаткова адзначыць упадабаныя імі працы заахвочвальнымі прызамі.

Арганізатары праекту перакананыя, што яго вынікам стане яркая, нестандартная рэклама, якая будзе мець плён.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіраваць анкету-заяўку і сцэнар рэкламнага роліка ў тэкставым фармаце на электронны адрас alpha@alpha.by.

Падрабязнасці конкурсу — на сайце Альфа Радыё.
паводле marketing.by
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар