нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПАДЗЕЯ

Конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”

01  лютага  2012
Конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову” Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” абвяшчае конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”. Мэта конкурсу — стварэнне прафесійнага перакладу Канвенцыі на беларускую мову, а таксама пашырэнне ведаў пра Канвенцыю ў беларускім грамадстве.

Дзейнасць Офіса па правах людзей з інваліднасцю скіраваная на прасоўванне паняцця інваліднасці як праблемы правоў чалавека. У сваёй дзейнасці офіс абапіраецца на каштоўнасці і палажэнні Канвенцыі аб правах інвалідаў.

Зместавыя патрабаванні

Конкурсныя працы мусяць быць прадстаўленыя ў выглядзе дакумента-перакладу артыкулаў 1, 2, 3 і 4 Канвенцыі на беларускую мову. Пераклад павінен быць выкананы ў адпаведнасці з дзейнымі правіламі беларускага правапісу. Дадатковым плюсам пры ацэнцы конкурсных працаў будзе арыгінальны пераклад тэрміналогіі Канвенцыі.

Тэхнічныя патрабаванні

Работы неабходна даслаць у электронным выглядзе. Шрыфт — Times New Roman, памер — 12. Дапускаюцца да разгляду журы працы, дасланыя да 1 сакавіка 2012.

Дасланыя працы аўтарам не вяртаюцца.

Журы конкурсу

Працы будзе ацэньваць кампетэнтнае журы, якое складаецца са спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі і лінгвістыкі (юрысты, мовазнаўцы, выкладчыкі, журналісты). Журы працуе ў два этапы: спачатку складае шорт-ліст, затым калегіяльна абірае пераможцу.

Пераможца конкурсу атрымае ноўтбук.

Пераможца таксама атрымае права і прывілей цалкам перакласці на беларускую мову Канвенцыю аб правах інвалідаў на камерцыйных умовах аплаты.

Пераможцам можа быць таксама калектыў аўтараў.

Аўтарскае права

Дасылаючы працы на конкурс, вы згаджаецеся з тым, што дадзеныя матэрыялы могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі з мэтай прасоўвання ідэй роўнасці і заахвочвання правоў людзей з інваліднасцю ў СМІ (як электронных, так і друкаваных), паліграфічнай прадукцыі. Арганізатары гарантуюць, што выкарыстанне матэрыялаў не цягне за сабой камерцыйнай выгады. Выкарыстанне матэрыялаў ажыццяўляецца з указаннем поўнага імя аўтара і на бязвыплатнай аснове.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў

Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія даслалі конкурсныя працы і карэктна запоўненую анкету ўдзельніка да 1 сакавіка 2012 на адрас info@disright.org, з пазнакай “Пераклад”. Рашэнне журы будзе прынятае да 15 сакавіка 2012.

Анкету ўдзельніка можна знайсці тут.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар