нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПАДЗЕЯ

Паўлу Куэлью заклікае "піратаў усяго свету" аб'ядноўвацца

02  лютага  2012
Паўлу Куэлью заклікае "піратаў усяго свету" аб'ядноўвацца Вядомы бразільскі пісьменнік Паўлу Куэлью выступіў у падтрымку торэнт-трэкера The Pirate Bay, а таксама заклікаў “піратаў усяго свету” аб'ядноўвацца.

Пісьменнік у сваім блогу назваў The Pirate Bay “новым і цікавым спосабам прамоцыі мастацтва”. “У вас ёсць музычны гурт? Вы кінапрадусар? Актор? Аўтар мультфільмаў? Яны выставяць спасылку на вашую працу на галоўнай старонцы. Як толькі я зразумеў гэта, я вырашыў далучыцца. Некаторыя мае кнігі тут ёсць. Рэальныя продажы маіх кніг толькі выраслі з таго часу, як карыстальнікі запампавалі кнігі на торэнты”, — напісаў Куэлью.

Ён таксама папрасіў: “Калі ласка, спампоўвайце мае кнігі бясплатна, і калі вам спадабаецца, купіце потым сапраўдную: гэта наш спосаб сказаць індустрыі, што прагнасць вядзе ў нікуды”. Куэлью дадаў, што бачыць у інтэрнэце прыкметы новых часоў з прынцыпова іншым стаўленнем да ідэяў. “Прайшлі назаўжды старыя добрыя часы, калі ў ідэі быў уладальнік. Па-першае, таму, што мы ўсе толькі перапрацоўваем адны і тыя ж чатыры гісторыі: каханне паміж двума людзьмі, любоўныя трохкутнікі, барацьба за ўладу і падарожжа. Па-другое, таму, што ўсе пісьменнікі хочуць толькі, каб іх чыталі, усё роўна дзе: у газеце, блогу, брашуры або на сцяне”, — адзначыў ён.

Варта адзначыць, што ў мінулым месяцы Куэлью актыўна выступаў супраць прыняцця ў ЗША антыпірацкага законапраекту SOPA, называючы яго “рэальнай пагрозай, прычым не толькі для амерыканцаў, але і для ўсіх нас, бо закон паўплывае на ўсю планету”.
паводле vsiknygy.net.ua
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар