нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ТЭКСТЫ

Ішмаэль Бала (Ismail Bala) нар. 1973

Таварыш Мао ва ўсім бляску бачыць сваіх дэманаў Вершы



Полечка

(Polka)

Чалзу Кенэту Вільямcу

Аднойчы я стрэў флейтыста,
у Летуве, у Вільні.
нігерыйца, апроч усяго,
і, да таго ж, юдэя,
які граў полечку, як Траволта.

Ён зваў сябе Радзівілам,
і нейкім словам на “М”,
але не, не Майстар,
а Манцый ці неяк так;
хто б ён ні быў,
ён граў полечку, як Траволта.

Ён жыў у вар’яцкім матэлі,
ды што там — наўпрост бардэлі,
так ён сказаў, хоць, напэўна, схлусіў,
але ён граў полечку, як Траволта.

У дадатак, ён быў тырчком,
але мне ён адно сказаў:
яму трэба ўзяць пяцьдзясят,
бо ён алкаголік, але што з таго —
ён граў полечку, як Траволта.

Ці мне лепей сказаць,
ён граў, як Траволта, калі ён граў,
бо вулічныя музыкі
часта пад мухаю,
а ў стане такім
цяжка граць полечку, як Траволта.

Ён жыў у бардэлі,
гэты наркот і хлус.
Як ён дайшоў да такога жыцця?
Гэта лёгка магло стацца
з табой ці са мной,
але, скажам, я,
не магу сыграць полечкі, як Траволта.



Кахаць па-кітайску

(Chinese Love)


Грубасць гатэльнага ложка
на якім мы прадукуем каханне
як найяскравей сведчыць
аб адсталасці камунізму

Уяві пасцельная фабрыка
дэпрэсіўны працоўны клас
субота лішні дзень рабства
як і ў нас без скутку і платы

Але тое, як ты расшпільваеш станік
адпраўляючы мяне ў накаўт
нагадвае Культурную Рэвалюцыю,
і чырвоныя сцягі дэманстрантаў

Хтосьці ўзышоў на трыбуну
жаўнеры ачапляюць плошчу
і таварыш Мао ва ўсім бляску
бачыць зблізку сваіх дэманаў

пераклад з ангельскайМарыя Мартысевіч



© Ismail Bala, 2011

© Марыя Мартысевіч, пераклад, 2011

  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар