У шэрым змроку дзень растаў,у шэрым змроку гаснуць вочы.Маё юнацтва — звон актаў,маё юнацтва чэзне ў ночы,бы колас, што з зямлі паўстаў,каб у зямлі заснуць аднойчы.Мой курс пракладзены здаўна,я з карабля сачу прасторы:няма ні берагу, ні дна,і я вітанні шлю праз морыу далеч, дзе смугі сцяна,на сум па чалавеку хворы.
пераклад з ідыша — Ганна Янкута
КаментарДа верша “Ноч у Бірабіджане”Бірабіджан — адміністрацыйны цэнтр Габрэйскай аўтаномнай вобласці, што ўваходзіць у склад Далёкаўсходняй федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі. Вобласць ляжыць на мяжы з Кітаем.
© Ганна Янкута, пераклад, 2011
Дзякуй!
Андрэю Хадановічу:
А таму што не трэба за сняданкам чытаць савецкія газеты :)
Дзякуй!
"Мой Усход паўстане, белы, як мядзведзь" -
толькі мне згадваецца песьня з к/ф "Кавказская пленніца"? )