Пётра Садоўскі
Беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. Кандыдат філалагічных навук. Быў сябрам Прэзідыуму ды старшынём камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савету БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. З чэрвеня 1992 па кастрычнік 1994 году быў Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. Пасля адстаўкі займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю ў Беларусі. Выступае ў друку па мовазнаўчых пытаннях. Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).