Лінгвіст, славіст, супрацоўнік Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар. Нарадзіўся ў 1936. Акадэмік Міжнароднай акадэміі Еўразіі, доктар honoris causa Сафійскага ўніверсітэта, сябра Міжнароднага камітэта славістаў. Скончыў Ленінградскі дзяржуніверсітэт, атрымаўшы спецыяльнасць балгарыста.
Сфера навуковых інтарэсаў: балканістыка, этымалогія, гісторыя славістыкі, арэальная лінгвістыка, дыялекталогія. Адным з першых пачаў вывучаць трасянку ў Беларусі.