Яшчэ пераклады выходзяць у альманаху Беларус: апавяданьне Томаса Кінга - "Гэная во, пра Каёта, што крочыў на захад"; верш Паўліны Джонсан; і аўтарскі пераклад "Найвышэйшай песьні Салямона" Ірыны Варабей. Віктар Кавалеўскі зьмясьціў пераклады апавяданьняў A.B. Facey "Выпараванае малако", і "John A. McKenzie "Жыцьцё зь Мільдрэд". У часопісе можна знайсьці таксама "Вельмі кароткае апавяданьне" Эрнэста Гемінгуэя, у перакладзе Віталя Воранава.