ПрайдзіСвет - Часопіс перакладной літаратуры
тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
[rss] [LJ] [Twitter] [Facebook]
НУМАР ЧАЦВЕРТЫ
JUVENES DUM SUMUS
MAJORES DEI
Арцюр Рэмбо
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..  Вершы
Джон Кітс
Аркадскіх гор даўно мінулы час.  Оды
Наваліс
Шчасны, хто стаў мудрацом...  Вершы
HORRESCO REFERENS
Георг Гайм
Ёнатан
Г. Ф. Лаўкрафт
Алхімік
Вільгельм Гаўф
Карлік Нос
Малады англічанін
Гісторыя пра адсечаную руку
Мэцью Грэгары Льюіс
Манах (урывак)
SUB SPECIE AETERNI
Стывен Крэйн
"Таму што горкае і таму што гэта маё сэрца". Вершы
Як маладая прыехала ў Елаў-Скай
Албэрту Каэйру
Я быў адзіным паэтам Прыроды. Вершы
Багдан-Ігар Антоныч
Элегія пра персцень песні
Аляксандр Чак
Бяскрай жыцця мне дараваны... Вершы
VIVAT ACADEMIA!
Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Я на краі смерці сталею. Вершы
Апавяданне без назвы
Здарэнне
Анджэй Тшэбіньскі
Каб падняць ружу... П’еса
Лабараторыя драмы
Тадэвуш Бароўскі
Экзамен на Гандлёвай
Вячэра
PEREAT TRISTITIA
Роберт Фэргюсан
Мне родным домам быў шынок! Вершы
Албрэхт Радэнбах
Песняру радасці. Вершы
PER SE
Джэймс Дуглас Морысан
Голас Змея. Вершы
Аўтаінтэрв'ю
Клаўс Элсбергс
Мой свет у сумётах тоне. Вершы
Вацлаў Граб’е
Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы
Філіп Топал
Мне 13
Ігар Паглазаў
У паломніцтве літар. Вершы
О TEMPORA, O MORES!
Обры Бёрдслі
Венера і Тангёйзэр
Роберт Рос
Обры Бёрдслі: Погляд у мінулае
HONORIS CAUSA
Міхаіл Лермантаў [старое]
Мцыры
Дэман
Хрыста Боцеў [старое]
Развітанне. Вершы
VENI, VIDI, VICI
Пераклады пераможцаў конкурсу
POSTSCRIPTUM
Алвару ды Кампуш
Нататкі на памяць пра майго настаўніка Каэйру
Васіль Сёмуха
Клаўс Элсбергс
Дзмітры Строцаў
Жораў
Ганна Ражанцова
З любоўю, Сэлінджэр
MODUS DICENDI
Уладзімір Папковіч:
Не даганяю чараду... Інтэрв'ю
Антон Францішак Брыль:
Добрая брытанская кніжка. Інтэрв'ю
Вацлаў Граб’е:
Ален Гінзберг у Празе. Інтэрв'ю
DIXI
Лявон Баршчэўскі:
Люблю тыя пераклады, якія яшчэ не зрабіў. Майстар-клас
СТВАРАЛІ
ПЕРАСТВАРАЛІ
агляд
Рэйтынг найлепшых перакладных кніг-2009

  • У канцы году прынята падводзіць вынікі і складаць усемагчымыя рэйтынгі, даючы направа і налева адзнакі і ацэнкі. Розныя СМІ навыперадкі кінуліся складаць свае “топ-10, 20, 100…” найлепшага і нават найгоршага. “ПрайдзіСвет”, хоць і маладое яшчэ выданне, але адставаць не збіраецца. Мы прапанавалі знаным перакладчыкам і літаратурным крытыкам скласці свой топ-5 best of best замежных твораў (калі гэта наагул магчыма ў нашай даволі прыкрай сітуацыі з выхадам перакладных кніг), што з’явіліся па-беларуску ў 2009 годзе.
  • Падсумаваўшы ацэнкі нашых экспертаў, можна з упэўненасцю назваць найлепшую перакладную кнігу 2009 году. Ёй стаў раман польскага пісьменніка Вітальда Гамбровіча “Ferdydurke” ў перакладзе Васіля Сёмухі. У сваіх рэйтынгах гэты твор узгадалі пяць з шасці нашых экспертаў.

  • Цалкам жа рэйтынгі выглядаюць наступным чынам:

  • Лявон Баршчэўскі, перакладчык

  • 1. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мінск: Зм. Колас, 2009.
  • 2. Эжэн Ёнэско. Непадкупны забойца; Т'еры Манье. Блюзнер; Андрэ Русэн. Хатка (пераклад Змітра Коласа). Менск: Зм.Колас, 2009.
  • 3. Эва Томпсан. Песняры імперыі (пераклад Таццяны Нядбай). Мінск: Мэдысонт, 2009.
  • 4. Андрэй Волян. Аб грамадзянскай і палітычнай свабодзе (пераклад Уладзімiра Шатона). Мінск: Зм.Колас, 2009.
  • 5. Славамір Мрожак. Дом на мяжы: Выбр. творы (пераклад Марыны Шоды, Вячаслава Ракіцкага, Лявона Баршчэўчкага). Мінск: Радыёла-плюс, 2008 (выйшла ў 2009).

  • Андрэй Хадановіч, паэт і перакладчык

  • 1. Беларуская Александрыя, Троя, Трышчан… (пераклад Алеся Бразгунова). Мiнск: Беларуская навука, 2009.
  • 2. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мiнск: Зм.Колас, 2009.
  • 3. Чалавек, які скраў сцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданняў (пераклад Паўла Касцюкевіча). Мiнск: Логвінаў, 2009.
  • 4. Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля. (пераклад Дз. Магілеўцава і К. Курчанковай). Мiнск, 2009
  • 5. Капусцінскі Рышард. Імператар. Падарожжы з Герадотам (пераклад Алены Пятровіч і Алеся Пяткевіча). Мінск: І. П. Логвінаў; Wroclaw: Kolegium Europy Wschodniej, 2009.

  • Марыйка Мартысевіч, паэтка, перакладчыца і літаратурны крытык

  • 1. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мiнск: Зм.Колас, 2009.
  • 2. Чалавек, які скраў сцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданняў (пераклад Паўла Касцюкевіча). Мiнск: Логвінаў, 2009.
  • 3. Вільгельм Гаўф. Халоднае сэрца (пераклад А. Бахарэвіча з паслямовай перакладчыка).
  • 4. Эва Томпсан. Песняры імперыі (пераклад Таццяны Нядбай). Мінск: Мэдысонт, 2009.
  • 5. ARCHE 6-2009: чэшскі нумар (пераклад С. Сматрычэнкі і інш.).

  • Зміцер Колас, перакладчык і выдавец

  • 1. Часопіс “ПрайдзіСвет” (“як за сукупнасць удалых перакладаў, апублікаваных на яго старонках, так і ў цэлым за ўсё, што ён робіць для папулярызацыі перакладной літаратуры і перакладу ўвогуле”).
  • 2. Андрэй Волян. Аб грамадзянскай і палітычнай свабодзе (пераклад Уладзімiра Шатона). Мінск: Зм.Колас, 2009.
  • 3. Герберт Збігнеў. Рэканструкцыя паэта. Т.1. Герберт Збігнеў. Спроба апісання. Т.2. Мiнск: Логвінаў, 2009.
  • 4. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мiнск: Зм.Колас, 2009.
  • 5. Сучаснае шведскае апавяданне: проза (укладанне Вольгi Цвіркi). Мінск: Галіяфы, 2009.

  • Ганна Кісліцына, літаратурны крытык

  • 1. Беларуская Александрыя, Троя, Трышчан… (укладанне Алеся Бразгунова). Мiнск: Беларуская навука, 2009.
  • 2. Герберт Збігнеў. Рэканструкцыя паэта. Т.1. Герберт Збігнеў. Спроба апісання. Т.2. Мiнск: Логвінаў, 2009.
  • 3. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мiнск: Зм.Колас, 2009.
  • 4. Славамір Мрожак. Дом на мяжы: Выбр. творы (пераклад Марыны Шоды, Вячаслава Ракіцкага, Лявона Баршчэўскага). Мінск: Радыёла-плюс, 2008 (выйшла ў 2009).
  • 5. Эва Томпсан. Песняры імперыі (пераклад Таццяны Нядбай). Мінск: Мэдысонт, 2009.

  • Павел Касцюкевіч, перакладчык з іўрыту і ангельскай

  • 1. Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля. (пераклад Дз. Магілеўцава і К. Курчанковай). Мiнск, 2009
  • 2. Юльюш Славацкі. Драматычная паэма “Міндоўг” (пераклад Сяржа Мінскевіча). Мiнск: “Тэхналогія”, 2009.
  • 3. Іван Бунін. Выбраныя творы (пераклад А. Каляды). Мiнск: Логвінаў, 2009.
  • 4. Павал Анціпаў. Мае дзіцячыя сады. Вучаць у школе (пераклад з рускай Уладзі Лянкевіча). Паміж № 8 (выпускны праект навучэнцаў Беларускага Калегіюма). Мiнск, 2009.
  • 5. Марыя Васючэнка. Кароткая граматыка англійскай мовы. Даведачнае выданне (Серыя «Беларускія еўраграматыкі»). Мінск: «Радыёла-плюс», 2009.

  • Але меркаванне нашых экспертаў – гэта не абавязкова праўда ў апошняй інстанцыі, і таму мы прапануем нашым чытачам самім назваць найлепшую на іх думку замежную кнігу, што выйшла сёлета па-беларуску. Складзіце свой топ-5 у каментарах да гэтага артыкула!
каментары
Аляксей Арцёмаў  напісаў(ла) 14:50:22, 31 Dec 2009
Лепшая - Ferdydurke :) Топ-5 складаць не буду, усе перакладчыкі спрацавалі добра.
пакінуць каментар
Імя:
Каментар:
11 + 14 =
У ПАЧАТАК
Нашы кантакты: 
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2
Rambler's Top100
Rating All.BY
Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений


кино
Рейтинг сайтов
рейтинг сайтов sector-c.rutacisinfo.ru astrologicwanderl.ru
Каталог белорусских сайтов


Каталог TUT.BY
белорусская поисковая система