нумар 8
15 лістапада 2011

АЎТАПАРТРЭТ З ЛЮСТЭРКАМІ

Студыя мэтра
АЎТАПАРТРЭТ +разгарнуць
Збеглыя вобразы
Дзірка ў палатне
Эклектычная калекцыя
Памежныя кантрасты
Сармацкі профіль
Рамантычны эскіз
Габрэйскі фон
Усходняя вязь
ЛЮСТЭРКІ +разгарнуць
Практычны дапаможнік для мастакоў
Архіўны каталог
Мастацкі пленэр
НАТУРШЧЫКІ
ПАРТРЭТЫСТЫ
ЦЕНІ

прайдзісвет

Ці можна знайсці большага Прайдзісвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Ці ёсць большы Прайдзісвет, чымся перакладчык? Большы махляр і круцель, крутасвет і штукар? Ён, як праўдзівы майстар-ашуканец, падмяняе чужое сваім, а сам хаваецца ў ценю. Але мы любім гэтыя махлярствы і марым, што наступным разам ён так нас надурыць, што мы й не прыкмецім падма(е)ну.



Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” узнік у 2008 г. як ідэя віртуальнага перыядычнага выдання, цалкам прысвечанага замежнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову.

Маладыя перакладчыкі аб’ядналі свае сілы, каб пашырыць прастору беларускай культуры за кошт увядзення ў яе кантэкcт новых перакладаў замежных аўтараў, а таксама знаёмства з новымі імёнамі сусветнай літаратуры. Першы нумар часопіса выйшаў на прасторы інтэрнэту ў траўні 2009 г.

Часопіс “ПрайдзіСвет” адрасаваны ўсім, хто любіць замежную літаратуру і цікавіцца справай мастацкага перакладу на беларускую мову. На сённяшні дзень гэта адзінае ў Беларусі выданне, цалкам прысвечанае перакладной літаратуры. Перыядычнасць выхаду часопіса – раз на 3 месяцы. Сайт часопіса паміж выхадам тэматычных нумароў пастаянна абнаўляецца.

Заснавальнікі выдання адначасова ставяць сабе за мэту падвышэнне прафэсійнага ўзроўню перакладу на беларускую мову і спробу стварэння школы беларускага перакладу. Дзеля гэтага ў часопісе змяшчаюцца конкурсы; раней зробленыя, але маладаступныя пераклады; а таксама карысныя парады знаных майстроў і карысныя спасылкі на шматлікія рэсурсы ў інтэрнэце.

Рэдакцыя часопіса адкрытая для супрацы і запрашае перакладчыкаў далучацца да нашага праекту. Дзеля гэтага дасылайце нам свае заўвагі, прапановы і пераклады на адрас rada@prajdzisvet.org. Да разгляду прымаюцца тэксты з абавязковай наяўнасцю арыгіналаў.

У рэдакцыйную раду ўваходзяць:


  • Юля Цімафеева
  • Кацярына Маціеўская
  • Ганна Янкута
  • Паліна Маслянкова
  • Настасся Гвоздзева
  • Уладзь Лянкевіч
  • Алена Пятровіч

  • Сяржук Мядзведзеў – праграміст
  • Вольга Караблёва – дызайнер і мастак

Сябры рэдакцыі выказваюць падзяку Перакладніцкай майстэрні і яе кіраўніку А. Хадановічу, Беларускаму калегіюму (у прыватнасці В. Акудовічу), а таксама дацэнту кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ П. Навуменку.


Мапа сайта:


ТЭКСТ

змяшчае ўсе мастацкія творы, што ёсць на сайце, – тыя, што выходзілі ў часопісе, і тыя, што былі перакладзеныя на беларускую мову раней.


КАНТЭКСТ

месціць крытычныя матэрыялы: агляды творчасці, аналіз твораў, рэцэнзіі і г.д.


МАЙСТАР

уключае чатыры падраздзелы: Майстар-клас, дзе змяшчаюцца інтэрв’ю са знанымі беларускімі перакладчыкамі, Семінар, у якім можна знайсці арыгінальныя і перакладныя матэрыялы, прысвечаныя мастацкаму перакладу, Мова, дзе публікуюцца цікавыя і карысныя артыкулы мовазнаўцаў, і Глосы, дзе можна знайсці нататкі на палях перакладаў.


АСОБА

ўтрымлівае спасылкі на старонкі аўтараў, перакладнікаў, крытыкаў і мастакоў.


КНІГА

вядзецца ў форме блогу і датычыць усяго, што робіць тэкст кнігай, а кнігу – аб’ектам мастацтва.


ГУЛЬНЯ

гэта месца, дзе можна прабавіць час, тыцкаючы на пункцікі вясёлых тэставанак.


ЛАБІРЫНТ

прапануе разнастайныя спасылкі на электронныя матэрыялы, карысныя для перакладнікаў: слоўнікі, архівы тэкстаў, сайты пісьменнікаў і г.д.


ЦЕНІ

змяшчаюць некаторыя звесткі пра стваральнікаў часопіса і мапу сайту.


МАЙСТЭРНЯ

(альбо форум) створаная для камунікавання ўсіх зацікаўленых і ўяўляе сабой трыбуну для абмеркавання новых і старых перакладаў, літаратурных твораў і шмат чаго іншага. У раздзеле Конкурсы прапануюцца паэтычныя тэксты з розных моваў для перакладу на беларускую.


БІБЛІЯТЭКА

змяшчае архіў нумароў, навіны, а таксама рэпартажы з клубных сустрэчаў і мерапрыемстваў "ПрайдзіСвета".

Таксама вы можаце азнаёміцца з караценькай прэзентацыяй часопіса "ПрайдзіСвет": [ppt]