- у літаратурным свеце
-
У Лондане закрылі бібліятэку Марка Твэна
21 траўня 2012 Рада лонданскага раёна Брэнт (паўночны захад брытанскай сталіцы) прыняў рашэнне закрыць бібліятэку Kensal Rise, якую ў 1900 годзе заснаваў Марк Твэн. Пра гэта паведамляе MSNBC.
Песні на вершы Дана Андэрсана па-беларуску
21 траўня 2012 25 траўня ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах Дзён шведскай культуры адбудзецца музычная вечарына “Я струнаў меў чатыры…”, прысвечаная шведскаму паэту Дану Андэрсану.
Прэзентацыя дэбютнай кнігі Кацярыны Зыкавай
18 траўня 2012 Прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Кацярыны Зыкавай “Объяснительная” пройдзе 23 траўня ў офісе кампаніі ТUT.BY. Гэта другая кніга з падсерыі “Пункт Адліку” (літаратурная серыя “Кнігарня пісьменніка”), якую выдае ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” супольна з выдавецтвам “Логвінаў”.
Пчолцы Маі споўнілася 100 гадоў
16 траўня 2012 Паласатую пчалу Маю, персанажа знакамітага мульціка, любіць кожнае нямецкае дзіця. Расійскім дзецям яна таксама знаёмая: прэм'ерны паказ мультсерыяла “Пчала Мая” адбыўся на расійскім тэлебачанні ў 1991 годзе. Але ў 2012 годзе дзіцячая ўлюбёнка адзначае сваё стагоддзе!
Рукапісны скрутак “У дарозе” пакажуць у Францыі
16 траўня 2012 36-метровы арыгінальны скрутак рамана Джэка Керуака “У дарозе” будзе прадстаўлены на выставе ў Францыі. Падарожжа рамана-скрутка з ЗША ў Еўропу прымеркаванае да Канскага кінафестывалю, дзе будзе паказаная новая экранная версія культавага рамана.
Памёр Карлас Фуэнтэс
16 траўня 2012 Вядомы мексіканскі празаік, драматург і публіцыст Карлас Фуэнтэс памёр на 84-м годзе жыцця, паведамляюць інфармагенцтвы.
У Маскве адкрыюць музей Ганны Ахматавай
15 траўня 2012 На Вялікай Ардынцы ў Маскве, у доме, дзе жыла Ганна Ахматава, будзе арганізаваны яе музей. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, такое рашэнне было прынятае прэфектурай Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы (ЦАА). Адзіны музей Ахматавай цяпер знаходзіцца ў Пецярбургу.
Выйшаў “Вялікі слоўнік беларускай мовы”
14 траўня 2012 Філалагічны факультэт БДУ і выдавецтва “Тэхналогія” запрашаюць на прэзентацыю “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Фёдара Піскунова.
Назвалі імя таемнага каханка Федэрыка Гарсіі Лоркі
14 траўня 2012 Таемным каханкам паэта Федэрыка Гарсіі Лоркі ў апошнія гады яго жыцця быў гішспанскі журналіст і крытык Хуан Рамірэс дэ Лукас, піша El Pais. Раман пад назвай “Цёмнае каханне” (Los amores oscuros), прысвечаны іх адносінам, выйдзе ў Гішпаніі 22 траўня.
Сяргій Жадан і яго беларуская кніга ў Мінску
14 траўня 2012 29 траўня зорка ўкраінскай літаратуры Сяргій Жадан завітае ў кнігарню “логвінаЎ”, дзе пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу яго рамана “Anarchy in the Ukr” (перакладчык — Алег Жлутка).
Слядамі Шэрлака Холмса. Новая тэставанка на веданне Холмса
Дзе набыць том выбраных твораў Эдгара По Маска Чырвонае Смерці?
Сяргей Сматрычэнка: Камандай мы здольныя на многае
Беларускія субтытры "Пыхі і перадузятасці" — да дня нараджэння Джэйн Остэн.
Гілберт Кіт Чэстэртан. Лятучыя зоркі
Даніэль Клугер: Пакуль нас цікавіць герой, які думае, дэтэктыў будзе існаваць
Даніэла Капітанява. Забойства ў Жлуктаве
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман. Мадэмуазэль дэ Скюдэры
Агата Крысці.
