нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
ТЭКСТ

Эрнэст Брыль ( Ernest Bryll ) нар. 1935

Малітва на час Адвенту (Modlitwa na czas adwentu) Верш



Малітва на час Адвенту

(Modlitwa na czas adwentu)

знішчы ў нас пачуцці злыя,
Зерню горкай памяці дай росту,
Каб жылі ў нас блізкія, якія
Адышлі ад нас у часе посту.
Божа, дай нам цёмны гонар моўчы,
Дай пагарду да пыхлівай рвані,
Што смяецца з паніжэння Польшчы,
Зычыць ёй пераўтварэння ў камень.
Божа, змалі зло ў нас і зацятасць,
З глупства грэшных немысляў аблашчы,
Літасцю Тваёй ім будзе святасць
І давер да людцаў непрапашчых.
Божа, дай святла з маленькіх свечак,
Што мы ў цёмных вокнах выстаўляем,
Бо з айчыны толькі столькі маем,
Колькі праўды ў нас, малых авечак.
Божа, радзь, калі нязносна кепска,
Бачыць, як канае свечка марна
Перш чым стане Зоркай Віфлеемскай,
Каб твар кожны нам глядзеўся тварам.
Крый нас, Божа, існасць нашу страціць
Перш чым цемра нас навек накрые,
Каб сябрам не здолелі мы здрадзіць,
Каб не здрадзілі ўзамен сябры нам.

Упершыню – у часопісе “Наша вера”. – № 3(33)/2005© Ernest Bryll, 2005

© Васіль Сёмуха, пераклад, 2005

Bryll_Advent.pdf  Bryll_Advent.doc

пераклад з  польскай   –   Васіль Сёмуха
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар