тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт
цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
шукаць
нумар 9
27 сакавіка 2012
Art Detected
Злачынства, сэр!
Артур Конан Дойл
Пяць апельсінавых зярнятак
Рытуал Масгрэйваў
Вампір у Сасэксе
Гілберт Кіт Чэстэртан
Лятучыя зоркі
Жалоба маркіза Марна
Агата Крысці
З’яўленне містэра Кіна
Э. Т. А. Гофман
Мадэмуазэль дэ Скюдэры
Эдгар По
Скрадзены ліст
Ты — той чалавек
Марыс Леблан
Авантура Арсэна Люпэна.
П’еса
Фрэнк Р. Стоктан
Панна ці тыгр?
Роберт ван Гулік
Ён прыходзіў з дажджом
Карэл Чапэк
Злачынства на пошце
Даніэль Клугер
Цана любові
Вольга Такарчук
Прачынайся, ты забіты
Інгрыд Ноль
Хлуслівыя языкі
Маўрыцыё Бліні
Джулія
Бясчынства, сэр!
Брэт Гарт
Скрадзены партсігар
Рэкс Стаўт
Ўотсан быў жанчынай?
Даніэла Капітанява
Забойства ў Жлуктаве
Жан Жыраду
На валаску
Аркадзь Аверчанка
Зніклы галёш Добльса
За сцэнай
Даніэль Клугер
Баскервільская містэрыя.
Раздзелы з кнігі
Стывен Ван Дайн
Дваццаць правілаў дэтэктыўшчыка
Корнэль Фёльдвары
Забойства як жанр.
З кнігі "Пра дэтэктыў"
Роналд Нокс
Дзесяць запаветаў дэтэктыўнай літаратуры
Ключавая рэпліка
Даніэль Клугер
Пакуль нас цікавіць герой, які думае, дэтэктыў будзе існаваць
Лідыя Ёхансэн
Перакладаю тое, што люблю
Нечаканы паварот
Слядамі Шэрлака Холмса
Мышалоўка
+
разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Вацлаў Панкаўчын
А з неба будуць падаць вусені
Хутчэй мяне пабудзі!
Канец свету і разбітыя яйкі
Наташа Герке
Банальнасць
Экскурсія
Натхненне
Яна Бэнява
Нармальнае зло
Ян Балабан
Тэрарыстка
Таццяна Заміроўская
Благое прадчуванне: госці
Скрадзеныя галасы
Бэйкер-стрыт 221b
Сяргей Сматрычэнка
Камандай мы здольныя на многае
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
ТЭКСТЫ
Клаўс Элсбергс
(Klāvs Elsbergs)
1959 – 1987
Мой свет у сумётах тоне
Вершы
сёння туману няма
сёння туману няма на маяк
я гляджу мы паперы рабы ўмеем так
караблю ці істоце падаць дапамогу
у гавань знайсці альбо ў творчасць дарогу
увайсці у жыццё у свабоду а можа і ў смерць
альбо рукі крыж-накрыж з балкона глядзець.
* * *
яду на паперы лінію,
_____________________
Цягну на паперы лінію.
_____________________
Лінія гэта простая: __________
Лінія гэта прыгожая: _________
Цягну на паперы лінію,
лінія вядзе да цябе.
Я шапчу і шапчу малітву,
малітву за цябе.
Нічога другога не ўмею,
вяду на паперы лінію.
Я чакаю і чакаю,
_______________
каля палаты чакаю
_______________
Можа, сонечнага часу?
Чакаю і чакаю.
Хай будзе добра каханай маёй.
Так многім на свеце хай будзе добра.
* * *
я ў дубулцкім цёмным бары
з яго лёгкім няўпэўненым рухам
вячэраю спехам
утаропіўшы вочы
праз вялікую шыбіну
у завіруху
“ува мне скача сонечны зайка
а на дварэ сцюдзянее зюзя”
вось так сабе маракуючы валакуся
у пакоік
пасвіць сваіх французаў
і сярод душаў нябожчыкаў-галаў
мне зрабілася так самотна
як той зорцы
што выліла сэрца
прамянямі ў сусвет незваротна.
* * *
я хваляю зноў да цябе падымуся
ды мора што за цвёрдасць зараз цвярдзей
глядзі даспадобы мядзведзікамі куляцца
глядзі колькі радасці ў нашых дзяцей
няхай і па мне пакуляюцца трошкі
няхай стануць коўзанкаю мае вочы
калі ж і табе здамся я ледзяным
калі ўвесь застыну – коўзайся й ты дасхочу...
* * *
як чорная здань падпаўзае нудота
і непрыкметна падступна употай
чакаю ратунку ад вас ад дваіх
у цішыні ў абдымках
альбо ў тваіх.
* * *
калі колкая зорка адна за адной патухае
і бачыш як свет спакваля аціхае
я іду тады зноў лугавінамі сноў
(ды толькі ў абдымках у цішыні
ці ў тваіх, у тваіх – каб адны...)
* * *
гладкае голае мора
гладкая голая ты
лётаў бы птахам над вамі
цвіркаў бы да хрыпаты
толькі ж хадзіцьму я зводдаль
спрыкралы ад нематы
гладкае голае мора
гладкая голая ты.
* * *
адзінока па вуліцы я ішоў
радаваўся як дзіця ігліцы
рады быў яснаму светламу дню
полудзень звон пазваніў са званіцы
маці ішла адзіночка насустрач
з дзіцем сваім ішла адзінока
маці не глянула нават дзіця
кінула на мяне як на пудзіла вокам
мора было ўсё ў крошыве лёду
блізка здаліся не блізі а далі
лёд іскрыўся ў промнях сонца
снежныя іскры маўкліва ззялі.
* * *
бачыш
як адпаўзаецца Час
быццам вялізазны ўдаў
уночы
ён сціскае колцамі нас
доўга душыць умее
мы старэем
і робіцца гэта з намі
заўсёды ўночы
каму яно трэба
бачыць на дзённым святле
як яно там усё дзеецца
нават нам
гэта выела б вочы.
* * *
па-вядзьмачы
зайграе аркестрык
прусачы
крылата-ракетныя журавы
заскачуць
як пусты кашалёк сціснецца
Рыга
не ведаў яшчэ час такіх
здрыгаў
стварэнні храпастыя – святыя яны
над крылатасцю чалавечай – паны
а мне гонар – жыць пад адным дахам
з будучай цывілізацыяй гэтых птахаў.
* * *
умеем ведаем як трэба вершы складаць
умеем ведаем як тыя вершы чытаць
няшчасны хто з гэтакім шчасцейкам знаецца
ах ты літаратурухна як табе маецца.
* * *
бо мой свет у сумётах тоне
бо ў свеце маім ёсць вартоўня
бо ў свеце маім у вартоўні грубка
і полымя ў грубцы бухае пругка
калі нехта ў мой свет завітае
няхай пасядзіць няхай выпаліць грубку
хай кіпеню нагатуе ў кубку
хай пакурыць і вып’е чаю.
* * *
не толькі аналгін горкі
але і жыццё каб вы ведалі
не трэба Вушасты не трэба спяшацца
не будзем развітвацца
слязіна ў павучынай сетцы
вось мая доля каб вы ведалі
але не трэба блытаць мяне ўсё-такі
не будзем развітвацца.
* * *
мне пасылку прыслалі з рознымі сэрцамі
чырвонымі як абкіпелыя ракі
сутоньвалася а я стаяў ля акна
і дзівіўся як кланяецца ветру вецце
як хвалямі зыбіцца трава
хрыпеў гадзіннік і печ быццам таксама хрыпела
і пыл набіваўся ў нос
гэта ж трэба якія вар’яты
ну каму ж бо шчасце давалі
такія пасылкі.
Слова ад перакладчыка.
пераклад з латышскай –
Васіль Сёмуха
Перакладзена з выданняў:
Klāvs Elsbergs. Pagaidīsim Ausaino. Rīga, 1981; Bēdas uz nebēdu. Rīga, 1986.
© Васіль Сёмуха, пераклад, 2010
сёння туману няма
сёння туману няма на маяк
я гляджу мы паперы рабы ўмеем так
караблю ці істоце падаць дапамогу
у гавань знайсці альбо ў творчасць дарогу
увайсці у жыццё у свабоду а можа і ў смерць
альбо рукі крыж-накрыж з балкона глядзець.
* * *
яду на паперы лінію,
_____________________
Цягну на паперы лінію.
_____________________
Лінія гэта простая: __________
Лінія гэта прыгожая: _________
Цягну на паперы лінію,
лінія вядзе да цябе.
Я шапчу і шапчу малітву,
малітву за цябе.
Нічога другога не ўмею,
вяду на паперы лінію.
Я чакаю і чакаю,
_______________
каля палаты чакаю
_______________
Можа, сонечнага часу?
Чакаю і чакаю.
Хай будзе добра каханай маёй.
Так многім на свеце хай будзе добра.
* * *
я ў дубулцкім цёмным бары
з яго лёгкім няўпэўненым рухам
вячэраю спехам
утаропіўшы вочы
праз вялікую шыбіну
у завіруху
“ува мне скача сонечны зайка
а на дварэ сцюдзянее зюзя”
вось так сабе маракуючы валакуся
у пакоік
пасвіць сваіх французаў
і сярод душаў нябожчыкаў-галаў
мне зрабілася так самотна
як той зорцы
што выліла сэрца
прамянямі ў сусвет незваротна.
* * *
я хваляю зноў да цябе падымуся
ды мора што за цвёрдасць зараз цвярдзей
глядзі даспадобы мядзведзікамі куляцца
глядзі колькі радасці ў нашых дзяцей
няхай і па мне пакуляюцца трошкі
няхай стануць коўзанкаю мае вочы
калі ж і табе здамся я ледзяным
калі ўвесь застыну – коўзайся й ты дасхочу...
* * *
як чорная здань падпаўзае нудота
і непрыкметна падступна употай
чакаю ратунку ад вас ад дваіх
у цішыні ў абдымках
альбо ў тваіх.
* * *
калі колкая зорка адна за адной патухае
і бачыш як свет спакваля аціхае
я іду тады зноў лугавінамі сноў
(ды толькі ў абдымках у цішыні
ці ў тваіх, у тваіх – каб адны...)
* * *
гладкае голае мора
гладкая голая ты
лётаў бы птахам над вамі
цвіркаў бы да хрыпаты
толькі ж хадзіцьму я зводдаль
спрыкралы ад нематы
гладкае голае мора
гладкая голая ты.
* * *
адзінока па вуліцы я ішоў
радаваўся як дзіця ігліцы
рады быў яснаму светламу дню
полудзень звон пазваніў са званіцы
маці ішла адзіночка насустрач
з дзіцем сваім ішла адзінока
маці не глянула нават дзіця
кінула на мяне як на пудзіла вокам
мора было ўсё ў крошыве лёду
блізка здаліся не блізі а далі
лёд іскрыўся ў промнях сонца
снежныя іскры маўкліва ззялі.
* * *
бачыш
як адпаўзаецца Час
быццам вялізазны ўдаў
уночы
ён сціскае колцамі нас
доўга душыць умее
мы старэем
і робіцца гэта з намі
заўсёды ўночы
каму яно трэба
бачыць на дзённым святле
як яно там усё дзеецца
нават нам
гэта выела б вочы.
* * *
па-вядзьмачы
зайграе аркестрык
прусачы
крылата-ракетныя журавы
заскачуць
як пусты кашалёк сціснецца
Рыга
не ведаў яшчэ час такіх
здрыгаў
стварэнні храпастыя – святыя яны
над крылатасцю чалавечай – паны
а мне гонар – жыць пад адным дахам
з будучай цывілізацыяй гэтых птахаў.
* * *
умеем ведаем як трэба вершы складаць
умеем ведаем як тыя вершы чытаць
няшчасны хто з гэтакім шчасцейкам знаецца
ах ты літаратурухна як табе маецца.
* * *
бо мой свет у сумётах тоне
бо ў свеце маім ёсць вартоўня
бо ў свеце маім у вартоўні грубка
і полымя ў грубцы бухае пругка
калі нехта ў мой свет завітае
няхай пасядзіць няхай выпаліць грубку
хай кіпеню нагатуе ў кубку
хай пакурыць і вып’е чаю.
* * *
не толькі аналгін горкі
але і жыццё каб вы ведалі
не трэба Вушасты не трэба спяшацца
не будзем развітвацца
слязіна ў павучынай сетцы
вось мая доля каб вы ведалі
але не трэба блытаць мяне ўсё-такі
не будзем развітвацца.
* * *
мне пасылку прыслалі з рознымі сэрцамі
чырвонымі як абкіпелыя ракі
сутоньвалася а я стаяў ля акна
і дзівіўся як кланяецца ветру вецце
як хвалямі зыбіцца трава
хрыпеў гадзіннік і печ быццам таксама хрыпела
і пыл набіваўся ў нос
гэта ж трэба якія вар’яты
ну каму ж бо шчасце давалі
такія пасылкі.
Слова ад перакладчыка.
пераклад з латышскай –
Васіль Сёмуха
Перакладзена з выданняў:
Klāvs Elsbergs. Pagaidīsim Ausaino. Rīga, 1981; Bēdas uz nebēdu. Rīga, 1986.
© Васіль Сёмуха, пераклад, 2010
<br><br><a href='PS_PAGE_LINK'>чытайце цалкам на prajdzisvet.org</a>
Дадаць у ЖЖ
Tweet
пакінуць каментар
Імя
*
:
Каментар
*
:
Увядзіце код
*
:
каментаваць