П’еса ў шасці карцінах, у вершах
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:
АНЁЛ, сапраўдны, нямецкі, сумны.АМУР, паляўнічы-прыгажун, mauvais sujet [1] – француз па духу, 18 гадоў.ВЕНЕРА (яна ж МАЦІ ВЕРАНІКА), у 2-й карціне – старая вядзьмарка, у 4-й – велічная настаяцельніца, у 6-й – шаноўная зводніца.АЎРОРА, нявіннае дзіця, дзве бялявыя касы.УДАВА СЛУЖАНКАБАГАТАЯ НЯВЕСТАМНІШКА сапраўдныя, як Бог казаў.ВЯСЁЛАЯ ДЗЕЎКА ГАНДЛЯРКА З ЯБЛЫКАМІГАБРЭЙГЕРЦАГІНЯ, прыгажуня, 20 гадоў.МАЦІ БОЖАЯ, у зорным плашчы.
КАРЦІНА ПЕРШАЯ
КАЛОДЗЕЖ СВ. АНЁЛА
Германія XVI стагоддзя. Прырэйнскае мястэчка. Круглы пляцык. Пасярэдзіне калодзеж са статуяй св. Анёла. – Вечаровая зара. – Званы. – Да калодзежа падыходзіць трыццацігадовая Удава, з простых, у чорным, апускаецца на калені.
УДАВАБожы анёле! Святы абаронцаГорада нашага!Ужо год, як беднага мужа няма –Пухам зямля гаротнаму!
А ў мяне шэсць душаў – і я сама!Злітуйся над сіротамі!Не магу галасіць па каханні –Я ж не знатная пані!
Толькі знатнай за любым можна ў труну,У капліцы біцца, як плачка.Толькі знатнай за любым можна ў труну,А мне толькі шыць, бо я швачка!
Ды каханне на могілкі зноў вядзе,І не сесці пашыць сукенку.А ці ведаеш, як у такой бядзеУжо трэцюю страціць кліентку?
Ледзь заплюшчу вочы – ўсё ён, усё ён –І чым рукі заняць, не сцяміць мне!Падаруй, анёле, душэўны сон,Уратуй ад любоўнай памяці!
(Здымае з рукі два заручальныя пярсцёнкі).
Кіну два пярсцёнкі ў дар –Мужаў і ўдавіцы.Загаі любоўны жарЗ чыстае крыніцы.
Каб пазбавіцца на золкуГэтай цёмнай кары!Апроч ніткі ды іголкіНі пра што не марыць!
(Кідае пярсцёнкі. Зачэрпвае каўшом вады. П’е. Жагнаецца. Сыходзіць).
Удаве на змену – шаснаццацігадовая Служанка, прыгожанькая, румяная, заплаканая, у сапраўднай Bauerntracht [2] таго стагоддзя.
СЛУЖАНКАМой лёс – патэльні ды нажы,Вячэры ды сняданкі.Святы анёле, памажы:Я – бедная служанка!
Мне кожны ў доме – гаспадар,Любая – гаспадыня.Ды дзе схаваешся ад марАб гаспадарскім сыне!
Каб толькі грубых рук не мець І вопраткі служанцы!Любоў – не сваха, толькі смерцьНам выраўняе шанцы!
Але страшней за пекла мне,Калі ў гаі спакусны Блакітны строй яго мільгне,Спакуслівыя вусны.
Ён мне пярсцёнак даў – сапфір –Тайком ад графскіх дочак.– Ты лепшая за ўсіх графінь,Мой палявы званочак!
Святы анёле, патушыЎ грудзях агонь нязгасны!Хай назаўжды ў маёй душыПамрэ паніч прыўкрасны!
(Кідае пярсцёнак. Зачэрпвае каўшом вады. П’е. Плача. Сыходзіць).
Ёй на змену – шыкоўна разадзетая, дзябелая, падобная да вялізарнай лялькі на колах – Багатая нявеста.
БАГАТАЯ НЯВЕСТАЯ – багатая нявеста:Золата, лугі.Цэлы свет мне ладзіць фэстыЗ вернасцю слугі.
Голуб белы ў клетцы біўся, Цвёў у ліпы – ліст.Ах, на гора – палюбіўсяМне жабрак-флейтыст.
Слёзы пырскаюць, бы з лейкі,Толькі ўсё дарма.Анічога, па-за флейтай,За душой няма.
Колькі граць на ёй штодзённаСтомленаму ўшчэнт,Каб грашовенькі пярсцёнакДля мяне – ў прэзент?
Сам бурмістр, таемны радца,Сватаецца з год.А я ведаю, вянчаццаЗ жабраком – не мёд.
Каб вадою вымыць чыстаДурасць з галавы!Можа, выцесніць флейтыстаБургамістр сівы?
(Кідае пярсцёнак. Зачэрпвае каўшом вады. П’е. Жагнаецца – спадніца вакол як залаты вялізарны звон. – Сыходзіць).
Ён на змену – маладая – як васковая святая – Мнішка.
МНІШКА (апускаючыся на калені)Не апусціш вачэй – віна:Мне кахаць за-ба-ро-не-на!Апускаю доўгія вейкі.– Нібы стрэлы, – гаворыць нейкі.Гэта Бог іх зрабіў такімі,Каб я вочы хавала за імі!
І я вейкамі не хвалюся.Я малюся, малюся, малюся,
Мой анёле… Ды сёння мнеЎ спавядальні ён кажа: “Што тыВечна змрочная, бы ў труне?Бог не любіць такой журботы…Ратаваць душу – гэта свята…Не хавай сваіх вачанятаў!”
Мой анёле, вазьмі вянец –Не паспела нічым запляміць…Бо няма пярсцёнка ў мянеАд майго святара на памяць!
(Кідае вянок. Зачэрпвае каўшом вады. П’е. Сыходзіць).
Ёй на змену – загорнутая ў вялікую чорную хусціну – Вясёлая дзеўка. Размаляваная па бровы. Худая. Зграбная. Шляхетная.
ВЯСЁЛАЯ ДЗЕЎКА (цалуючы зямлю)Святы анёле! Я твая раба.Святы анёле, дні мае – гульба,Мой грубы смех, мой голас рэжуць слых.Але анёл – для ўсіх, вада – для ўсіх…
Бы кануў у ваду – не знала сну…А толькі ночку з ім спала адну.Святы анёле, ўсё даруй дачцэ:Тры тузіны пярсцёнкаў у руцэ.
Бацькоў сваіх прадам, Хрыста прадам –Але яго пярсцёнка не аддам!А чорт з тваёй вадой – не змочыць губ!Які з цябе анёл – каменны слуп!
(Шпурляе пярсцёнкі яму ў галаву – ад руху спадае хусціна – адкрываючы прыўкрасную з глыбокім дэкальтэ сукенку. Плюе ў калодзеж. Сыходзіць. Сыходзячы, спявае).
Ах, куды вясёлай дзеўцыАд слязы падзецца!Як вадзе не ліцца,Рэчцы не бруіцца!
Маляваць я не майстрыха,Вусны ж маляваныя,Бо прыродныя пакрыхуВамі сцалаваныя!
Як я ў чэраве ў матуліНожкамі піхалася!Прагла волі – падманулі,Выйшла – закаха-а-алася!
(Апошнія словы за сцэнай).
Ёй на змену – Гандлярка з яблыкамі, цераз руку вялікі кош з яблыкамі, – сама як леташні чэрствы яблык.
ГАНДЛЯРКА З ЯБЛЫКАМІЯблыкі! Яблыкі!Ру-мяныя яблыкі!
Быў у яблыні старойСын, румяны яблычак!
Як анёл. АкрасаВелічнага спасу.
Я яго валосікаўПасму ў студню кінула,І з таго калодзежаГора п’ю няспынна я.
І ніяк не ўспомніцьУ старэчым смуткуНі вачэй, ні постаць –Цёмны ці бялюткі…
У суседзяў справы.Толькі я ў пакуце.Чорны ці бялявы…Хоць адзін бы кудзер…
Каб жа хоць у сне туманным –Мой анёлак, зяблічак.Каму яблычак румяны,Каму яблычак!
(Уставаючы з калень, перакульвае ўвесь кош – часткова ў калодзеж, часткова на брукаванку пляца. Падбірае ацалелыя яблыкі ўсе да аднаго – плача – сыходзіць).
Пэўны час пляц пусты. Потым – здалёку – звонкі, лёгкі, шчаслівы крок. – Аўрора. Васямнаццаць гадоў. – Бялявыя валасы. Твар святлейшы за адзенне, вочы – за твар.
АЎРОРА(высока закінуўшы галаву)
Прывітанне, мой анёл!Гэта я.Многа – ўніз – пярсцёнкаў?Знізу – каўшоў?
Да цябе не па ваду,Не з бядой,Добрай ночы пажадацьЯ прыйшла.
(Ускоквае на край калодзежа – Анёл – вялізарны, яна – маленькая, становіцца на пальчыкі, абдымае Анёла за шыю рукамі, цалуе, куды дастае вуснамі).
Добрай ночы пажадацьІ сказаць:Сёння ўвечары, як тыдзень таму,Ад варот маіх пайшоў – з гарбузом! –Васямнаццаты – па ліку – жаніх!
(Смяецца).
Зорка! – Пер’е да зямлі! – Відны пан!Госць з Парыжу, да курфюрста. Ў слязахНа калена стаў адно. А я ў смех,Гавару, што мой – вышэйшы жаніх!
(Адкінуўшыся назад – рукі ў Анёла на плячах – глядзіць на Анёла).
Ані руху, ані слова,Маўчыш.Адкажы, ці ты мне рады,Жаніх?
Бо ўвесь горад затрубіў – Тру-ту-ту! –Што ў нябёсах яНявеста табе!
Ўвесь калодзеж асушу –Не забыць!А калі пярсцёнак кіну –Ўсплыве!
Бо мой лёс – цябе кахацьАднаго,Да апошніх дзён сусвету –Кахаць!
(Хаваецца яму пад крыло. Потым, здымаючы з рукі пярсцёнак).
Вось на руку табе пярсцёнак,Пярсцёнак срэбны, як сляза.Калі пярсцёнак пачарнее –Хутчэй ляці, бо я ў бядзе.
Ляці, пакуль не зломіш крылаў,А зломіш – пехатой ідзі.А знойдзеш мёртваю – то ведай:Я вернаю табе была.
(Надзявае яму на руку пярсцёнак, цалуе руку).
Заслона.
[1] Ветрагон (фр.)[2] Сялянскае адзенне (ням.)
© Андрэй Хадановіч, пераклад, 2010
<br><br><a href='PS_PAGE_LINK'>чытайце цалкам на prajdzisvet.org</a>