У момант майго балансаванняз мокрай бялізнай на краі ваннымяне страсянуў плачён доўжыўся пару секундаў
У момант бацькавага мацюганняна адрас маціУ момант мыцця сходаўнада мной нахіляецца бабуля“Ты ўжо даўно не была ў касцёле”Без магчымасці ўцёкаўпрылепленая да мокрай анучыя баязліва ківаюЯк адрозніць у трэскаце вокнаўскразнякі раз’юшанасць
Вінавачу маці ў залежнасціад часувадыі ўздымаю бровы
Яна бянтэжыццаі асцярожна пытае“Ты сапраўды так думаеш?”
У доўгай цішымой страх не пераможа ейны
Прыходзячы стаўлю абутак на месцаУваходжу ва ўсе дзверыз усімі вітаюсяале размаўляю быццам на чужой мове
Яна стаіць на розных месцах адначасовачакаю на гарлавы выгукякі азначае загадпросьбуі знепакоенасць
Хачу яе абняцьале не ведаю якне ведаюякая з іх у гэты момант даступнаямаёй цішыні
Цягам размовыстары сабака колькі разоў абыходзіць кухнюзранку ён не ўтрымае мачуТрэба выцерці перш чым сюды пусціць дзяцейпазбіраць арэхі перш чым з’ехаць на машыневыцягнуць мяса з лядоўні перш чым пайсці спацьСабака выдыхнеПрыбіраеш са стала паводзішся вельмі ціха
Я глядзелаяк яна падпірае падбароддзе і пазірае ў пустэчуЦяпер я ведаю што яна не думала ні пра штошто перасягнула б вечарабо наступную гадзіну
Прачнуўшыся яна казала“У цябе агрубеюць рукіУначы ты павінная бываць домаінакш муж табе здрадзіцьА калі пабярэшся з неграму цябе будуць дзеці ў палоскі”
Выстаўляю на талерцышто ад мяне засталосякалі ўжо гэта ўсяго толькі ябез эпітэтаўНасуперак небяспецы што цягам тыднязноў усё будзе як і раней
Поўная попелумяшаю рукамі цестаРухі як пры любошчах
Гэтымі рукамізатрымаць цябе ўнутры сябеа з попелу глінаа з гліны дрэваяк бярозы на Жалаве
Ужо не страшна кажу яЯ ўжо не здымаю пярсцёнак перад купаннемі цвёрда лічуся з тваёй прысутнасцюУжо не страшнаА потым ува мне зрушваецца каменьрэзка б’е і доўга апускаеццана месца дзе бывае дзіця
Ёсць дні калі я адчуваю вялікую любоўЁсць дні калі я не магу прыгадаць анічога
Мае калені поўныя вадысілай купеляў цягнеда таго зямногашто відавочна
Глыбокі голас крыніцаўЯ пазнаю кожнае словаУ гэтай мове я нарадзілася
Я кіну каменемі Галіяф адступіцьа потым мы будзем з ім спаць
Адвечная варажнечавыбухне ў руху сцёгнаўбез рэха
Зранку я пакладу каменьда іншых на падваконнеі звару кавучорнуюмоцнуюзадаволеную да самага краю
Ты шукаешадну з чатырох рэчаў:казкіцеламянеабо сябе
А вось падумайможна і інакш:цела і мянесябе і казкіказкі і цела
Цяпер будзь уважлівы:мяне і казкісябе і целамяне і сябеты не шукаеш
Урэшцеказкі сябе і целаты маешказкі мяне і целаатрымаешцела мяне і сябеабвіваешГэта так
У нас на плошчы няма галубоўТолькі зрэдкумабыць на галубінае святабывае прыляціць адзінпаходзіцьнапышліваацэніць сітуацыюі паляціць назадкаб паведаміць іншымшто рабіць тут няма чаго
Маэстра адыходзіць ад палатнакаб прымружыць вочыМаэстра пазірае адным вокамі моршчыць носМаэстра праводзіцьмушкецёрскія выпады пэндзлеммармыча шлягерыабо грозна маўчыць
Жанчына зычліва адхіляецца ў позе(на жываце лунапарк)пачакай сучын сын увечарыя табе пакажу маэстране заснеш
Пераклад з чэшскай – Сяргей Сматрычэнка
© Marie Šťastná, 2010
© Сяргей Сматрычэнка, пераклад, 2010
<br><br><a href='PS_PAGE_LINK'>чытайце цалкам на prajdzisvet.org</a>