тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт
цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
шукаць
нумар 9
27 сакавіка 2012
Art Detected
Злачынства, сэр!
Артур Конан Дойл
Пяць апельсінавых зярнятак
Рытуал Масгрэйваў
Вампір у Сасэксе
Гілберт Кіт Чэстэртан
Лятучыя зоркі
Жалоба маркіза Марна
Агата Крысці
З’яўленне містэра Кіна
Э. Т. А. Гофман
Мадэмуазэль дэ Скюдэры
Эдгар По
Скрадзены ліст
Ты — той чалавек
Марыс Леблан
Авантура Арсэна Люпэна.
П’еса
Фрэнк Р. Стоктан
Панна ці тыгр?
Роберт ван Гулік
Ён прыходзіў з дажджом
Карэл Чапэк
Злачынства на пошце
Даніэль Клугер
Цана любові
Вольга Такарчук
Прачынайся, ты забіты
Інгрыд Ноль
Хлуслівыя языкі
Маўрыцыё Бліні
Джулія
Бясчынства, сэр!
Брэт Гарт
Скрадзены партсігар
Рэкс Стаўт
Ўотсан быў жанчынай?
Даніэла Капітанява
Забойства ў Жлуктаве
Жан Жыраду
На валаску
Аркадзь Аверчанка
Зніклы галёш Добльса
За сцэнай
Даніэль Клугер
Баскервільская містэрыя.
Раздзелы з кнігі
Стывен Ван Дайн
Дваццаць правілаў дэтэктыўшчыка
Корнэль Фёльдвары
Забойства як жанр.
З кнігі "Пра дэтэктыў"
Роналд Нокс
Дзесяць запаветаў дэтэктыўнай літаратуры
Ключавая рэпліка
Даніэль Клугер
Пакуль нас цікавіць герой, які думае, дэтэктыў будзе існаваць
Лідыя Ёхансэн
Перакладаю тое, што люблю
Нечаканы паварот
Слядамі Шэрлака Холмса
Мышалоўка
+
разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Вацлаў Панкаўчын
А з неба будуць падаць вусені
Хутчэй мяне пабудзі!
Канец свету і разбітыя яйкі
Наташа Герке
Банальнасць
Экскурсія
Натхненне
Яна Бэнява
Нармальнае зло
Ян Балабан
Тэрарыстка
Таццяна Заміроўская
Благое прадчуванне: госці
Скрадзеныя галасы
Бэйкер-стрыт 221b
Сяргей Сматрычэнка
Камандай мы здольныя на многае
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
ТЭКСТЫ
Гай Валерый Катул
(Gaius Valerius Catullus)
каля 84 да н.э. – каля 54 да н.э.
Бегма, гендэкасілабы
Вершы
1. ‹Да Карнэлія Нэпата, прысвячэнне›
Чый ён будзе, мой новы пекны зборнік,
Толькі-толькі што глянсаваны пемзай?
Ён — табе, мой Карнэлію, бо здаўна
Ты лічыў мае зáбаўкі за нешта,
Ў тыя дні шчэ, калі, з італаў першым,
Ты вякі разгарнуў трыма тамамі —
Так рупліва, багі, ды так вучона!
То вазьмі гэты зборнічак, які ён
Там ні ёсць, і якому, панна, дай ты
Жыць і жыць не адно яшчэ стагоддзе.
Форма: фалекаў гендэкасілаб.
Гэтае прысвячэнне, праўдападобна, было складзенае Катулам для ранняга невялікага зборнічка, пазней жа невядомы ўкладальнік Веронскай Кнігі паставіў яго ў пачатак усяго збору.
Глянсаваны пемзай
— глянсаваліся тарцы папіруснага скрутка.
Карнэлій Нэпат
— рымскі гісторык, аўтар трохтомнай Хронікі, якую кампліментарна згадвае ў гэтым вершы Катул.
Панна
тут — нейкае добразычлівае боства, імаверна, муза.
14. ‹Да Ліцынія Кальва, з нагоды атрыманых ад яго кніг›
Каб за вочы мае не быў мілейшы
Ты мне, Кальве, то за такі дарунак
Я б злабой заплаціў ватыніянскай.
Што зрабіў я табе ці чым пакрыўдзіў,
Што ў пакуту наслаў ты мне паэтаў?
Хай багі праклянуць таго кліента,
Што сабраў табе столькіх ліхадзеяў.
Ну хіба што цябе разумнік Сула
Абдарыў выкшталцоным гэтым цудам;
Калі так, то сардэчна я шчаслівы:
Недарэмна ты, значыцца, ўвіхаўся.
Ох, багі! Жах і гнюснасць, а не кніга;
І вось гэтае ў дар свайму Катулу
Ты паслаў, каб забіць яго на месцы
Ў Сатурналіі, ў дзень з усіх найлепшы.
Ну, нягоднік, чакай цяпер адплаты.
Заўтра з самага ранку накупляю
Розных Цэзіяў ды Аквінаў розных,
Ды Суфена куплю, ды іншай труці
І табе аддаруся гэтым горам.
Вы ж тым часам бывайце, каб не бачыў,
Прэч кіруйце свае крывыя стопы,
Немач веку, паршывыя паэты.
Форма: фалекаў гендэкасілаб.
Гай Ліцыній Кальв
— паэт і аратар, сябар Катула. Бліскуча выступаў з прамовамі супраць Публія Ватынія; адсюль выраз “ватыніянская злаба” ў вершы.
Сатурналіі
— штогадовыя снежаньскія святкаванні ў гонар Сатурна. Першапачаткова аднадзённыя, яны ўрэшце расцягнуліся на тыдзень.
40. ‹Да Равіда›
Што за прыхамаць, Рáвідзе дурненькі,
Ў пастку ямбаў маіх цябе кідае?
Што за бога нядобра заклікáў ты,
Што ў табе абудзіў ён шал няўчасны?
Стаць мо хочаш ты глумішчам паўсюдным?
Ці здабыць сабе славу хоць якую?
То здабудзеш; бо хто крадзе каханых
У мяне — той надоўга стане слаўны.
Форма: фалекаў гендэкасілаб.
Адрасат верша бліжэй невядомы; такім чынам, Катул меў рацыю — доўгую памяць імені Равіда забяспечыла выключна паэтава лаянка. Невядома, з якімі падзеямі звязаны верш; невядомы нават пол аб'екта суперніцтва — спрэчка з Равідам магла выйсці як за Лесбію ці іншую каханку, так і за Ювенцыя, якому таксама прысвечаны шэраг вершаў Катула.
31. ‹Да сваёй сірміёнскай вілы›
Усіх паўастравоў ды астравоў перле,
Вазёрных, Сірміёне, ды марскіх, колькі б
Іх ні было ў Нептунавых паўсюль водах —
Як радасна й суцешна мне цябе ўбачыць;
Няўжо з палёў бітынскіх, ад зямлі тынаў
Вярнуўся я? І ты перада мной, мірны!
Што лепей, чым ад клопатаў здабыць волю,
Бярэмя дум адкінуць і з краёў дальніх,
Утомленаму працай, да сваіх сценаў
Спяшацца, й на жаданым адпачыць ложку!
Адно дзеля таго і працаваць варта.
Вітай жа, Сірміёне, гаспадар — дома!
Ты, возера лідыйскае, ды вы, хвалі,
Засмейцеся са мной ва ўсе наўкол смехі!
Форма: халіямб.
Сірміён
— мыс на возеры Гарда, дзе ў Катула была віла. Возера ён называе лідыйскім згодна з легендаю аб паходжанні этрускаў з Лідыі.
З палёў бітынскіх, ад зямлі тынаў
— то бок папросту з Бітыніі, ад плямёнаў тынаў і бітынаў, якія далі таму краю назву; у Бітынію Катул ездзіў як малады чыноўнік, суправаджаючы Гая Мемія.
42. ‹Аб таблічках з вершамі›
Бегма, гендэкасілабы, зусюль вы
Ўсе збірайцеся, ўсе ды без вынятку!
Дурня курва з мяне зрабіць жадае,
Не вяртае мне вашыя таблічкі,
Нізавошта, ці чулі вы такое?
Даганіце яе ды адбярыце!
Хто яна, вы пытаеце? А вунь жа,
Йдзе хадою куляваю ды пысу
Шчэрыць сучую, бы штукар пахабны.
Акружыце яе ды патрабуйце:
“Курва драная, аддавай таблічкі!
Аддавай, курва драная, таблічкі!”
Што ж, і слухаць не хоча? Дрэнь дурная,
Шлюндра, вартая лаянкі любое;
Толькі рана пакуль яшчэ спыняцца!
Не вяртае, то чырванню мы зараз
Змусім пысу жалезную заліцца.
Галасамі гучнейшымі крычыце:
“Курва драная, аддавай таблічкі!
Аддавай, курва драная, таблічкі!”
Ўсё дарэмна, і ўвагі не звяртае.
Падысці тут іначай, пэўна, трэба;
Пашукайце мо поспеху вось гэтак:
“Панна, поўная цнот, вярні таблічкі!”
Форма: фалекаў гендэкасілаб.
Гераіню верша часам атаясняюць з Лесбіяй (гл. ніжэй), аднак дастатковых падставаў для пэўнасці тэкст не дае. Сюжэт празрысты: паэт паслаў дзяўчыне вершы на васковых таблічках для прачытання, тая ж адмовілася іх вярнуць.
51. ‹Да Лесбіі, перайманне Сапфо›
Той мне падаецца з багамі роўным —
За багоў вялікшым, калі магчыма, —
Хто, з табою сеўшы, цябе няспынна
Бачыць і чуе
Твой салодкі смех, што скрадае розум
У мяне, тужліўца; бо толькі стрэну,
Лесбія, цябе, як не ў сілах вусны
Слова прамовіць,
Слухацца не хоча язык, пад скурай
Полымя ліецца, ды гуд нямоўчны
Вушы напаўняе, ды засціць вочы
Цемра начная.
Праз лайдацтва ты, мой Катуле, чэзнеш,
У лайдацтве прага твая й суцеха,
Праз лайдацтва многа змарнела царстваў
Разам з царамі.
Форма: малая сапфічная страфа.
Першыя тры страфы — досыць дакладны пераклад верша Сапфо, чацвертую паэт дадае ад сябе, змяняючы настрой усяго верша.
Лесбія
, г.зн. “дзяўчына з вострава Лесбас”, — імя, якім Катул называў сваю каханку і гераіню многіх вершаў. Магчыма, імя падказанае паэту акурат перайманнямі у Сапфо, якая паходзіла з Лесбаса. Ад Апулея мы ведаем, што сапраўднае імя Катулавай Лесбіі было Клодыя. Найчасцей лічыцца, што гэта была Клодыя Пульхра, жонка палітыка Квінта Цэцылія Метэла Цэлера.
85. ‹Ненавіджу і кахаю›
Я ненавіджу і з тым — кахаю; чаму, ты спытаеш?
Ведаю толькі, што так стала, і я на крыжы.
Форма: элегічны двуверш.
92. ‹Пра Лесбію›
Лесбія лае мяне, не маўчыць аба мне аніводнай
Хвілі. Яна, каб я спрах, вельмі кахае мяне.
Як я суджу? Па сабе. Бо яе праклінаю бясконца
Я, і пры тым, каб я спрах, вельмі кахаю яе.
Форма: элегічны двуверш.
95. ‹Ухваленне паэмы Гельвія Цыны›
“Смірна” Цыны майго нарэшце гатовая — дзевяць
Мінула жніваў ды зім дзевяць у працы прайшло.
Вершаў тым часам паспеў паўтысячы тысяч атрыец
. . . . .
“Смірна” разыдзецца ўсцяж да Сатрахавых водаў бяздонных,
“Смірну” сівыя вякі безліч разоў развінýць;
Стане Валюзій між тым і ля Падуі роднай бясслаўны —
Ў вершы ягоныя там рыбнік загорне макрэль.
Будзь у сэрцы маім, невялікая сябрава дзея,
А прасцякоў Антымах цешыць няхай балбатнёй.
Форма: элегічны двуверш.
Выкшталцонай працы сябра Катул удзяляе гэтулькі ж выкшталцоныя кампліменты, абяцаючы, што “Смірну” будуць чытаць нават на берагах далёкага Сатраха (які, праўдападобна, згадваўся ў тэксце самой паэмы), у той час, як
Annales
ягонага сучасніка Валюзія не пяройдуць нават Падуі, адтокі ракі По, ля якой, гледзячы з ужытай у арыгінале канструкцыі (
Paduam morientur ad ipsam
) і напісаныя. Паралелізм паміж пахвалою адному паэту і кпінамі з іншага ўзмоцнены ў арыгінале сугуччам канцоў чацвертага і шостага радкоў (
mittetur ad undas / morientur ad ipsam
), якое, досыць умоўна, мы азначылі і ў перакладзе.
Гай Гельвій Цына
— сябар Катула, паэт, які высока цаніўся ў антычнасці. Да нашага часу дайшлі толькі невялікія фрагменты ягоных твораў, у тым ліку і паэмы “Смірна”.
Атрыец
— пераклад па кан'ектуры. У рукапісах, якія ўсе ўзыходзяць да аднога сярэднявечнага прататыпу, у гэтым месцы стаіць
Hortensius
, Гартэнзій. Гэта, аднак, і не спалучаецца з рэштаю верша, дзе кантраст Цыну ўтварае ўжо Валюзій, і выклікае праблемы інтэрпрэтацыі — з'яўленне ў гэтым кантэксце Гартэнзія Гортала з шэрагу прычын нечаканае. Munro прапаноўвае чытаць замест гэтага
Hatrianus
, то бок ураджэнец Атрыі ў нізоўях По. Такое азначэнне мусіць адсылаць ізнову ж да Валюзія і здымае праблемы як у кампазіцыі, так і ў інтэрпрэтацыі.
Антымах Калафонскі
— старажытнагрэцкі паэт; параўноўваючы з ім Валюзія, Катул падкрэслівае шматслоўнасць ягоных вершаў — і супрацьстаўляе ёй шматвучоную кароткасць свайго сябра.
108. ‹Да Камінія›
Як пастановіць народ, Камíнію, век твой ссівелы,
Сплямлены гнюсным жыццём, смерцю ганебнай спынíць —
Твой насамперад язык, варожы людзям дастойным,
Выражуць, пэўны я ў тым, ды аддадуць каршуку.
Выдзеруць вочы — зглыне крумкачова іх чорнае горла,
Кішкі сабакі з'ядуць, рэшту дакончаць ваўкі.
Форма: элегічны двуверш.
Чым Каміній наклікаў гэтыя пажаданні паэта — невядома.
пераклад з лацінскай
—
Антон Францішак Брыль
© Антон Францішак Брыль, пераклад, каментар, 2011

<br><br><a href='PS_PAGE_LINK'>чытайце цалкам на prajdzisvet.org</a>
Дадаць у ЖЖ
Tweet
пакінуць каментар
Імя
*
:
Каментар
*
:
Увядзіце код
*
:
каментаваць