Чалзу Кенэту ВільямcуАднойчы я стрэў флейтыста,у Летуве, у Вільні.нігерыйца, апроч усяго,і, да таго ж, юдэя,які граў полечку, як Траволта.Ён зваў сябе Радзівілам,і нейкім словам на “М”,але не, не Майстар,а Манцый ці неяк так;хто б ён ні быў, ён граў полечку, як Траволта.Ён жыў у вар’яцкім матэлі,ды што там — наўпрост бардэлі,так ён сказаў, хоць, напэўна, схлусіў,але ён граў полечку, як Траволта.У дадатак, ён быў тырчком, але мне ён адно сказаў:яму трэба ўзяць пяцьдзясят,бо ён алкаголік, але што з таго —ён граў полечку, як Траволта.Ці мне лепей сказаць,ён граў, як Траволта, калі ён граў,бо вулічныя музыкічаста пад мухаю,а ў стане такімцяжка граць полечку, як Траволта.Ён жыў у бардэлі,гэты наркот і хлус.Як ён дайшоў да такога жыцця? Гэта лёгка магло стацца з табой ці са мной,але, скажам, я, не магу сыграць полечкі, як Траволта.
пераклад з ангельскай — Марыя Мартысевіч
© Ismail Bala, 2011
© Марыя Мартысевіч, пераклад, 2011