- у літаратурным свеце
-
Паўлу Куэлью заклікае "піратаў усяго свету" аб'ядноўвацца
02 лютага 2012 Вядомы бразільскі пісьменнік Паўлу Куэлью выступіў у падтрымку торэнт-трэкера The Pirate Bay, а таксама заклікаў “піратаў усяго свету” аб'ядноўвацца.
Месяц шведскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”
02 лютага 2012 Цэлы люты ў мінскай кнігарні “логвінаЎ” пры падтрымцы пасольства Швецыі ў Мінску будзе праходзіць Месяц шведскай літаратуры. Чытачоў у кнігарні чакае палічка са шведскімі кнігамі, а таксама выступы і чытанні шведскіх пісьменнікаў.
Памерла Віслава Шымборска
01 лютага 2012 Увечары 1 лютага пасля працяглай хваробы на 89-м годзе жыцця ў сваім доме ў Кракаве памерла польская паэтка Віслава Шымборска. Пра смерць пісьменніцы паведаміў яе сакратар Міхал Русінэк.
Конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”
01 лютага 2012 Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” абвяшчае конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”. Мэта конкурсу — стварэнне прафесійнага перакладу Канвенцыі на беларускую мову, а таксама пашырэнне ведаў пра Канвенцыю ў беларускім грамадстве.
Стартаваў блог прэміі Гедройца
01 лютага 2012 З першага лютага стартаваў блог літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Ён даступны па адрасе bellitaward.blogspot.com.
Конкурс рэкламы чытання
31 студзеня 2012 Альфа Радыё абвясціла конкурс пад назвай “Прасоўвай кнігу!” (“Двигай книгу!”) на сцэнар аўдыёрэкламы, прысвечанай чытанню. Найлепшыя ідэі лягуць у аснову ролікаў, якія будуць рэгулярна гучаць у эфіры.
97% беларусаў не чытаюць перакладаў на беларускую
31 студзеня 2012 Ужо два дзесяцігоддзі Беларусь — незалежная краіна са сваёй культурнай і адукацыйнай палітыкай, творчымі саюзамі, перыядычнымі выданнямі. Як змянілася становішча беларускай літаратуры за часы незалежнасці? У 2011 годзе напярэдадні Году кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі “Новак” з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры і хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу.
Таварыству Дантэ Аліг’еры прапанавалі ўзгадніць назву з паэтам
31 студзеня 2012 Санкт-Пецярбургскае ўпраўленне расійскага Міністэрства юстыцыі, якое славіцца сваімі завышанымі патрабаваннямі да некамерцыйных арганізацыяў, запатрабавала ад італьянскага культурнага цэнтра “Таварыства Дантэ Аліг'еры”, здабыць дазвол паэта або яго сваякоў на выкарыстанне імя Дантэ.
Шатландскі навуковец парэзаў "Айвенга" Вальтэра Скота
30 студзеня 2012 Узорна-паказальнай можа зрабіцца аперацыя, праведзеная над класічным раманам Вальтэра Скота “Айвенга”. Твор... перапісалі.
Апублікаваныя любоўныя лісты Шарлоты Бронтэ
28 студзеня 2012 Брытанская бібліятэка апублікавала рэдкія лісты пісьменніцы Шарлоты Бронтэ да свайго настаўніка, бельгійца Канстанціна Эжэ. Лісты, з якіх вынікае, што ў пісьменніцы былі рамантычныя пачуцці да Эжэ, надрукаваныя ў зборніку “Любоўныя лісты: два тысячагоддзі раманаў” (Love Letters: 2000 Years of Romance).
Дзе набыць том выбраных твораў Эдгара По Маска Чырвонае Смерці?
Знакамітыя вокладкі "Уліса" Да 90-годдзя выхаду кнігі.
Першыя пераклады 2012-га. Са святамі!
Беларускія субтытры "Пыхі і перадузятасці" — да дня нараджэння Джэйн Остэн.
Сірошка Пістончык: Фортачка мовы. Маніфест трасянкі
Стэфан Эрыксан: На шведскую мову варта перакласці Караткевіча.
Уладзімір Караткевіч. Ода Ереси. Новыя пераклады на рускую мову
Nowa Atlantyda: