Філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Віцебску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ, дзе па яго сканчэнні пачаў выкладаць, галоўным чынам, чэшскую і славацкую мовы, што робіць і цяпер, па вяртанні з 2-гадовай асістэнтуры ў Інстытуце славістыкі Венскага універсітэта. З канца 90-х гадоў актыўна супрацоўнічае з часопісам “ARCHE”, у розны час працаваў у газеце “Наша Ніва”, Беларускім ПЭН-цэнтры і інш. Заснавальнік і куратар кніжнай серыі “Чэшская калекцыя” ў выдавецтве Ігара Логвінава. Суарганізатар некалькіх міжнародных літаратурных акцый, у тым ліку фестываля “Месяц аўтарскага чытання-2007” з удзелам 30 беларускіх пісьменнікаў у чэшскім Брне; укладальнік і перакладчык “Анталогіі беларускага апавядання” па-чэшску. Публікуецца найперш у беларускіх, чэшскіх і славацкіх перыядычных выданнях. Сярод аўтараў, перакладзеных на беларускую мову, – Яхім Топал, Ёзэф Топал, Міхал Вівэг, Мілан Кундэра, Багуміл Грабал, Вацлаў Гавал, Мілаш Урбан, Эва Кантуркава, Вацлаў Чэрны і інш.
Агляды на "ПрайдзіСвеце": Мультыкульты па-чэшску