Мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў 1970 г. у Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме.
Стваральнік і прадусар беларускай службы “Радыё Швецыі” (2004—2009).
Аўтар кніг “Жара” (СПб, 2004), “Cy Twomblys dagbok” (STHLM, 2006), “Трыццаць тэкстаў” (Мінск, 2009); перакладаў: Daniil Charms, “Den fyrbenta kråkan” (Malmö, 2005), Barys Pjatrovitj, “Fresker” (Malmö, 2008), Астрыд Ліндгрэн, “Піпі Доўгаяпанчоха” (Мінск, 2008).
У перакладзе Дзмітрыя Плакса на рускую мову выйшлі два “шведскія” нумары часопіса “Монолог”, у перакладзе на беларускую — тры “шведскія” нумары часопіса “Дзеяслоў”. На шведскую перакладаўся “беларускі” нумар часопіса РАРІ, таксама асобныя пераклады на шведскую з’яўляліся ў часопісах Pequod, 00-tal, BLM.
Дзмітры Плакс — стваральнік мастацкіх праектаў “Фотахоку” (разам з Ігарам “Міцьком” Корзунам), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; культурны цэнтр Inkonst, Мальмё, 2004—2008; “Schackspel” (разам з Магнусам Бертасам), Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг; Нацыянальны гістарычна-культурны музей, Полацк; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2005—2007; “Videodnevnik” (разам з Нільсам Класанам), Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск; Цэнтр сучаснага мастацтва, Кіеў; Муніцыпальная мастацкая галерэя, Харкаў; галерэя “Дзіндра”, Львоў; галерэя Tegen 2, Стакгольм, 2006—2008; і інш.