Павел Донаў
Нарадзіўся ў 1983 г. у Оршы. У 2006 г. скончыў БДУІР па спецыяльнасці “штучны інтэлект”. Прыкладна ў той жа час зацікавіўся перакладамі. Перакладае з ангельскай і ўкраінскай. Працуе інжынерам-праграмістам. Пераможца конкурсу перакладаў лірыкі гурта Metallica на Еўрарадыё. Перакладаў Говарда Філіпса Лаўкрафта, Герберта Ўэлса, Інід Блайтан, Рыенан Лэсістэр, ангельскія народныя казкі і інш.