Ігар Скрыпка
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Слуцку. Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, адбыў стажыроўку ў Варшаўскім універсітэце як лаўрэат стыпендыі польскага ўраду для маладых навукоўцаў. Перакладаў п'есы для Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, з якіх пастаўленыя "Кабала святош" М. Булгакава, "Айбаліт, Бармалей, пра жывёлаў і Брадвей" У. Аксенкруга, "Шлях у Царград" З. Косціча, "П'емонцкі звер" А. Курэйчыка, "Калі скончыцца вайна" П. Пражко, "Воўк-мараплаўца" С. Казлова.