Павел Анціпаў
Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Вучыўся ў эканамічным універсітэце, Беларускім Калегіюме, а затым на ВЛК Літаратурнага інстытута. Працаваў аранжыроўшчыкам, упакоўшчыкам, кур’ерам, журналістам. Апавяданні друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Паміж”, “Студия”, “День и ночь”, “Монолог”, “Илья”, зборніках “Групавы партрэт з бабай Броняй”, “Новые писатели”, “Святая праўда ды іншыя казкі”. Фіналіст беларускіх і расійскіх літаратурных конкурсаў, удзельнік Форуму маладых пісьменнікаў у Ліпках (Расія). Жыве ў Мінску.