Віталь Рыжкоў
Віталь Рыжкоў – паэт і перакладнік.
Нарадзіўся ў Магілёве ў 1986 г. Лаўрэат конкурсу «Пластылінавы бусел» (Магілёў, 2005), конкурсу беларускага ПЭН-цэнтру да стагоддзя газеты «Наша Ніва» (Мінск, 2006, па выніках выдадзены зборнік In Вільня veritas (2007)). Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», штотыднёвіках «Наша Ніва», «Новы час» ды інш. Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў «Порядок слов» (Мінск, 2006, 2007, 2008), «Кіеўскія Лаўры» (Кіеў, 2008), «Навстречу/Насустрач» – Ярбол Жумагулаў і Віталь Рыжкоў, колькіх паэтычных слэмаў, у тым ліку міжнародных.
Перакладае з ангельскай (Ў. Х. Одэн, Т. Мэлі, М. Сэлінджэр), украінскай (С. Жадан, Дзм. Лазуткін, О-Б. Гарабчук ды інш.)