Тацяна Балашчанка
Тацяна Балашчанка (Панфёрава) нарадзілася у 1981 г. у Мінску. У 2004 г.
скончыла філалагічны факультэт БДУ (руская мова і літаратура, чэшская
мова). Улетку 2004 г. брала ўдзел у міжнароднай школе перакладнікаў
Translatorium. На працягу 2004–2005 гг. праходзіла навуковую
стажыроўку ў Карлавым унiверсітэце ў Празе. Скончыла аспiрантуру БДУ
па спецыяльнасці «тэорыя мовы». Перакладала з чэшскай i ўкраінскай. Працуе рэдактаркай інтранэт-парталу ў кампаніі ABBYY (Масква).