Міхал Дубянецкі
Перакладчык з польскай і рускай моваў. Нарадзіўся 4 сакавіка 1927 году. У 1982 годзе ў перакладзе М. Дубянецкага выйшла аповесць В. Распуціна “Жыві і помні”, у 1983 годзе – зборнік апавяданняў і аповесцяў Д. Граніна “Гэта дзіўнае жыццё”, у 1985 годзе – зборнік твораў С. Жаромскага “Верная рака”, які ўключае аднайменную аповесць і шэраг апавяданняў. У зборніку “Вар’ят і манашка: Польская драматургія ХХ ст.” змешчаны пераклад М. Дубянецкага п’есы “Эмігранты” С. Мрожака. У “Даляглядах” за 1988 год былі надрукаваныя тры апавяданні В. Жукроўскага (Лётна”, “Уваскрэслы Лазар, альбо Радасць жыцця”, “Прыяцель з Люлічанга”) у перакладзе М. Дубянецкага. Памёр 3 верасня 1990 году.