Нарадзіўся ў 1966 г. у Мінску. Скончыў бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт Мінскага інстытута культуры (сёння Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў). Другую адукацыю атрымаў у 1994–1999 гг. у Польшчы. У 2000–2002 гг. жыў у Лондане (Вялікабрытанія).
Дэбютаваў у 1991 годзе з перакладамі ўкраінскіх апавяданняў у перыёдыку “Кнігарня”. Арыгінальныя творы і пераклады друкаваў у часопісах “Маладосць”, “Калосьсе”, “Дзеяслоў”, “ARCHE”, а таксама ў газеце “Наша Ніва”. ).
Як перакладчык працуе пераважна з польскай, ангельскай і лацінскай мовамі. Жыве ў Мінску.