нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Уладзімір Палупанаў

Пісьменнік, перакладчык, бард, дыпламат Уладзімір Палупанаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Корань Лагойскага раёна. Скончыў Інстытут замежных моваў, пасля чаго быў на год размеркаваны ў Алжыр. Па вяртанні стварыў у роднай вёсцы ансамбль “Дзеці Хатыні”, з якім выступаў па ўсёй краіне. Увайшоўшы ў гільдыю перакладчыкаў у Маскве, паехаў працаваць на Мадагаскар. У 1995 годзе быў накіраваны на працу прэс-аташэ ў амбасаду Беларусі ў Францыі, займаўся пытаннямі культуры, арганізоўваў выставы і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку пленэры Марка Шагала, але праз пятнаццаць гадоў зноў вярнуўся ў Беларусь. У 2009 годзе выдаў кнігу “Час збіраць камяні: апавяданні, раман, вершы”.

Пераклаў на беларускую мову “Габсэка” Анарэ дэ Бальзака (выйшла ў 1996), “Бацькава падарожжа” Бернара Клавэля. Перакладаў таксама творы літаратуры Мадагаскара з французскай (Ж.-Ж. Рабэарывелу) і малагасійскай (народныя казкі і выслоўі), вершы Веры Рыч з ангельскай.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ